Tuesday, January 8, 2019



Тэхнічная інфармацыя на трэці старт BNTUOPEN1819
13 студзеня 2019 года, “Акадэмія навук”

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 10 студзеня 2019 года (чацвер) у 23:59

Мапа і мясцовасць

"Акадэмія навук" - маштаб 1:4000, сячэнне 2 метры.
Аўтар: Арцём Логінаў
Мапа падрыхтавана ў 2018-2019 гадах.
Мапа герметызавана.

Тэрыторыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першай Гарадской клінічнай бальніцы, Студэнцкага гарадка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і гарадская забудова каля іх.

Небяспечныя месцы: Праспект Незалежнасці, Вуліца Багдана Хмяльніцкага з малаінтэнсіўным аўтамабільным рухам, шматлікія брамкі і праходы з магчымым сустрэчным ходам, слізкія заснежаныя пляцоўкі.

Увага! Праспект Незалежнасці пераадольваць выключна праз падземныя пешаходныя пераходы!

Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня*
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
5000 м
100
Д2
4000 м
80
Д3
3000 м
70
Д4
2000 м
50

*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца

Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў

Легенды

Легенды ўдрукованы ў мапу. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident Air+. Дапускаецца ўдзел са сваімі чыпамі, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы. Арганізатары прапаноўваюць выкарыстоўваць чыпы SPORTident ActiveCard (SIAC), якія можна ўзяць у арэнду. Кошт арэнды 1.5 BYN для дарослых, 0.5 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.

Форма адзення

Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.

Размяшчэнне

Пераапрануцца і пакінуць рэчы можна будзе ў спартыўным комплексе БНТУ (вул. Багдана Хмяльніцкага, 9). Туалет у будынку спартыўнага комплекса.

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127

Праезд

На грамадскім транспарце:
Да станцыі метро "Акадэмія навук" затым да старту пешшу 270 метраў.


Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127

Паркоўка

Самастойна. Мы раім выкарыстоўвацть паркоўкі ўздоўж вуліц Дарашэвіча і Б. Хмяльніцкага.

Калі ласка, выкарыстоўвайце грамадскі транспарт. Беражыце навакольнае асяроддзе!


No comments:

Post a Comment