Saturday, December 10, 2016

Тэхнічная інфармацыя

Тэхнічная інфармацыя на другі старт BNTU OPEN
17 снежня 2016 года, “Кампус БНТУ”

Праграма
8:30 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
9:00 – Пачатак старта
12:00 – Закрыццё старта
13:00 – Закрыццё фініша

Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 15 снежня 2016 года (чацвер) у 23:59

Карта і мясцовасць
"Кампус БНТУ" - маштаб 1:4000, сячэнне 2 метра.
Аўтар: Арцём Логінаў, карта падрыхтавана ў 2016 годзе.
Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISSOM 2007.

Студэнцкі гарадок Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і гарадская забудова ў раёне кінатэатра "Кастрычнік".

Небяспечныя месцы
Вуліца Багдана Хмяльніцкага з малаінтэнсіўным аўтамабільным рухам; шматлікія брамкі і праходы з магчымым сустрэчным ходам; студэнты ўніверсітэта; слізкія заснежаныя пляцоўкі.

Увага! Некаторыя брамкі і праходы, адзначаныя на карце як магчымыя для руху спартоўцаў, могуць быць прыкрытыя, але не зачыненыя на замок!

Будзьце ўважлівыя і акуратныя!

Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
4100 м
18
99
Д2
3400 м
16
77
Д3
3050 м
14
66
Д4
2200 м
13
44
Д5
1500 м
9
33
*Даўжыня дыстанцый па аптымальным шляху

Рэкамендацыі:

1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць невялікую тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3

2) Д4: Узровень старэйшых дзяцей МЖ14-16

3) Д5: Рэкамендуецца для пачаткоўцаў і МЖ12

Каб кампенсаваць адсутнасць “адкрытай” дыстанцыі open будзе дадаткова надрукавана не больш за тры карты кожнай дыстанцыі. То бок магчымасць рэгістрацыі “на старце” застаецца, але ў межах карт, якія былі надрукаваны дадаткова.

Легенды
Легенды ўдрукованы ў карту. Так сама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.

Форма адзення
Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 3 гадзіны.

*Старт будзе ажыццяўляцца з падземнага пераходу паміж стадыёнам і першым спартыўным корпусам


Схема





D:\Orienteering\bntuopen1617\2. Kampus BNTU\Untitled.All.bmp

Размяшчэнне
Размяшчэнне ў першым спартыўным корпусе БНТУ (праспект Незалежнасці, 65).
Каардынаты GPS: 53.920599, 27.591000
Увага! Забараняецца знаходжанне ў корпусе ў абутку з металічнымі шыпамі.
У месцы размяшчэння даступны душ.

Праезд
На грамадскім транспарце:
Да станцыі метро "плошча Якуба Коласа" затым да старту пешшу 700 метраў у напрамку “з горада”, альбо да станцыі метро  "Акадэмія навук" затым да старту пешшу 560 метраў у напрамку “у горад”.


Паркоўка

Самастойна. Мы раім выкарыстоўвацть паркоўкі уздоўж вуліц Дарашэвіча і Б. Хмяльніцкага.