Saturday, February 11, 2017

Тэхнічная інфармацыя на чацвёрты старт BNTU OPEN 18 лютага 2017 года, Стадыён “Трактар”

Праграма
10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша


Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com


Заяўка на этап зачыняецца 16 лютага 2017 года (чацвер) у 23:59


Карта і мясцовасць
Стадыён “Трактар” – маштаб 1:5000, сячэнне 2,5 метра.
Аўтар: Аляксей Лабчэўскі. Карта падрыхтавана ў 2007-2016 гадах.
Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISSOM 2007.


Парк 50-годдзя Кастрычніка з абодвух бакоў ад вуліцы Даўгабродскай. Лес слабаперасечаны, рознай ступені праходнасці, пераважна паркавай, з развітай сеткай дарог.


Небяспечныя месцы
Вуліца Даўгабродская. Увага! Пераход вуліцы Даўгабродскай выключна праз падземны переход у раёне універмага “Беларусь”.


Будзьце ўважлівыя і акуратныя!


Дыстанцыі



Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
6150 м
24

Д2
5160 м
22

Д3
4590 м
19

Д4
2890 м
11


Планіроўка – Карагода Аркадзь


Каб кампенсаваць адсутнасць “адкрытай” дыстанцыі open будзе дадаткова надрукавана не больш за тры карты кожнай дыстанцыі. То бок магчымасць рэгістрацыі “на старце” застаецца, але ў межах карт, якія былі надрукаваны дадаткова.


Легенды
Легенды ўдрукованы ў карту. Так сама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы. На дадзеных спаборніцтвах будуць выкарастаны прызмы памера, меньшага за стандартны


Форма адзення
Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!


Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Схема


D:\Orienteering\bntuopen1617\4. Stadyion Traktar\Schema2.jpg


Размяшчэнне


Рэчы можна будзе пакінуць ў судзейскім намёце ў раёне фініша.
Каардынаты GPS: 53.878333, 27.631944


Праезд
На грамадскім транспарце:
Да станцыі метро “Партызанская”, затым да старту пешшу 350 метраў уздоўж вуліцы Жылуновіча.


Паркоўка

Самастойна.