Monday, December 17, 2018

Тэхнічная інфармацыя на начны старт BNTUOPEN1819 22 снежня 2018 года, “Кампус БНТУ”



Праграма

18:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
19:00 – Мас-старт
20:30 – Закрыццё фініша


Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 20 снежня 2018 года (чацвер) у 23:59
  
                
Мапа і мясцовасць

"Кампус БНТУ" - маштаб 1:4000, сячэнне 2 метры.
Аўтар: Арцём Логінаў
Мапа падрыхтавана ў 2016 годзе, карэкціроўка снежань 2018
Мапа герметызавана. ISSOM 2007

Студэнцкі гарадок Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і гарадская забудова ў раёне кінатэатра "Кастрычнік".

Небяспечныя месцы: Вуліца Багдана Хмяльніцкага з малаінтэнсіўным аўтамабільным рухам, шматлікія брамкі і праходы з магчымым сустрэчным ходам, студэнты ўніверсітэта, слізкія заснежаныя пляцоўкі.

Увага! Некаторыя брамкі і праходы, адзначаныя на карце як магчымыя для руху спартоўцаў, могуць быць прыкрытыя, але не зачыненыя на замок!


Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня*
М
5000 м
Ж
4000 м

*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца

Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў

Легенды

Легенды ўдрукованы ў мапу.


Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident Air+. Дапускаецца ўдзел са сваімі чыпамі, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы. Арганізатары прапаноўваюць выкарыстоўваць чыпы SPORTident ActiveCard (SIAC), якія можна ўзяць у арэнду. Кошт арэнды 1.5 BYN для дарослых, 0.5 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.

Форма адзення

Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна! Не забывайце ліхтарыкі!

Парадак старту

Масавы старт. Кантрольны час паўтары гадзіны.


Размяшчэнне

Пераапрануцца і пакінуць рэчы можна будзе ў спартыўным комплексе БНТУ (вул. Багдана Хмяльніцкага, 9). Туалет у будынку спартыўнага комплекса.

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127


Праезд

На грамадскім транспарце:
Да станцыі метро "Акадэмія навук" затым да старту пешшу 270 метраў.
 D:\Orienteering\Competition\BNTUOPEN\bntuopen1819\N\BON.jpg

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127


Паркоўка

Самастойна. Мы раім выкарыстоўвацть паркоўкі уздоўж вуліц Дарашэвіча і Б. Хмяльніцкага.

Калі ласка, выкарыстоўвайце грамадскі транспарт. Беражыце навакольнае асяроддзе!


No comments:

Post a Comment