Sunday, November 18, 2018

Тэхнічная інфармацыя на першы старт BNTUOPEN1819

Тэхнічная інфармацыя на першы старт BNTUOPEN1819
25 лістапада 2018 года, “Карніз балота”

Спаборніцтвы прысвячаюцца памяці калег спартоўцаў, каторых мы згубілі ў розны час і пры розных абставінах.


Праграма
10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
10:30 – Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша


Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст
на скрыню bntuopen@gmail.com


Заяўка на этап зачыняецца 22 лістапада 2018 года (чацвер) у 23:59
Мапа і мясцовасць
"Карніз балота" - маштаб 1:10000, сячэнне 2.5 метра
Аўтар: Дзянісаў Валерый. Мапа падрыхтавана ў 2016 годзе
Мапа герметызавана. Памер А4. ISOM 2017


Былы вайсковы палігон. Лес змешаны, рознай праходнасці. Рэльеф малаперасечаны (перапад вышыні на схіле да 10 м), з вялікай колькасццю
мікрааб'ектаў. Дарожная сетка ад добра развітой да поўнай адсутнасці.


Небяспечныя месцы: ваеннае стрэльбішча, былыя ваенныя збудаванні, доты, ўваходы ў падземныя бункеры. Небяспечныя і забароненыя месцы будуць
пазначаны у мапе чырвонай штрыхоўкай (s.№ 709 ISOM 2017)


Раён спаборніцтваў абмежаваны: з поўначы в. Ляскоўка, з захаду в. Валяр'янава, з поўдня і усходу - ЛЭП.


Аварыйны азімут: на поўдзень да ЛЭП, затым на ўсход уздоўж ЛЭП да цэнтра спаборніцтваў
Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня*
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
9000 м
25
100
Д2
7000 м
20
80
Д3
4500 м
15
60
Д4
2800 м
8
50
Д5
1600 м
6
40
*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца


Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў


Прапановы:
1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3
2) Д4-Д5: Прапануецца для пачаткоўцаў і дзяцей


Легенды
Легенды ўдрукованы ў мапу. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.


Форма адзення
Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!


Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Размяшчэнне


Размяшчэнне на стартавай паляне. Рэчы можна будзе пакінуць ў судзейскім намёце ў раёне фініша.
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.981412, 27.764237


Праезд


D:\Orienteering\Competition\BNTUOPEN\bntuopen1819\BO1Mini.jpg

На грамадскім транспарце:


Ад станцыі метро "Уручча" аўтобусамі №№ 286, 234, 246, 263, 299, 309, 410 да прыпынку "Жукаў Луг" (гл. схему), затым пешшу 550 мертаў.


Расклад руху наземнага транспарту ўдакладняйце на сайце Мінсктранс (www.minsktrans.by).


Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.981412, 27.764237



D:\Orienteering\Competition\BNTUOPEN\bntuopen1819\BO1.jpg



Паркоўка


Як паказана на схеме


D:\Orienteering\Competition\BNTUOPEN\bntuopen1819\BO1P.jpg

No comments:

Post a Comment