Sunday, November 11, 2018

Палажэнне BNTUOPEN1819

Палажэнне

аб правядзенні спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні прысвечаных памяці сяброў

“BNTUOPEN1819”

Спаборніцтвы прысвячаюцца памяці калег спартоўцаў, каторых мы згубілі ў розны час і пры розных абставінах.

Мэты і задачы

Папулярызацыя спорту і спратыўнага арыентавання, здаровага ладу жыцця; падтрымка спратыўнай формы ў міжсезонны перыяд; вясёлае баўленне
часу.

Арганізатары

Клуб спартыўнага арыентавання “БНТУ”.

Час і месца

Спаборніцтвы праводзяцца ў 5 этапаў. Этапы адбываюцца штомесяц пачынаючы з лістапада і скончваючы сакавіком.
  • 25.11.2018 (нд) Карніз балота, Мінскі раён,
  • 15.12.2018 (сб) парк Тышкевічаў, г. Лагойск,
  • 13.01.2019 (нд) Акадэмія навук,
  • 17.02.2019 (нд) Акадэмія мастацтваў
  • 17.03.2019 (нд) Барысаў-Арэна, г. Барысаў.
25.11.2018, 10.30 – урачыстае адкрыццё спаборніцтваў.
11.00-13.00 – час працы старта ўсiх этапаў.
Начны этап:
  • 22.12.2018 (сб) Кампус БНТУ, г. Мінск.
19.00 - масавы-старт
Падлік і ўзнагароджанне адразу пасля старта і на падлік суммы вынікаў усіх этапаў не ўплывае.


Фармат спраборніцтваў

4-5 дыстанцыі для мужчын і жанчын ад максімальна простай да максімальна тэхнічнай.

Асобна па-за агульным падлікам праводзіцца начны страт. Балы для гэтага старта не падлічваюцца і яго пераможцы ўзнагароджваюцца асобна.

Заяўка

  • праз форму на сайце http://obntuopen.blogspot.com.by - кнопка “Рэгістрацыя”,
  • праз электронную пошту bntuopen@gmail.com (у тэме ліста указвайце “рэгістарцыя на этап №_нумар_этапа”),
  • без рэгістрацыі можна прабегчы дыстанцыю адкрытай групы на некаторых этапах (колькасць картаў абмежаваная),
  • заяўка скончваецца ў 23:59 кожнага чацвера перад стартам.

Сістэма адзнакі

SportIdent
Магчыма карыстацца сваім чыпам альбо чыпам арганізатараў.

Кошт

Арэнда чыпу

  • 1,5 BYN для дарослых,
  • 0,5 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.

Кошт удзелу

Абанементы: для тых, хто плануе ўдзельнічаць ва ўсіх этапах на першым старце можна будзе заявіцца на усе 5 стартаў адначасова. Гэта дазволіць
мінімізаваць траты і удзельнікам і арганізатарам.
  • 20 BYN для дарослых (27.5 BYN з арэндным чыпам),
  • 15 BYN (17.5 BYN з арэндным чыпам) для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.
Кошт асобных этапаў:
  • 5 BYN для дарослых,
  • 4 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.
Начны старт:
  • 4 BYN для дарослых,
  • 3 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.


Вынікі і узнагароджанне

Падводзіцца сума вынікаў чатырох лепшых этапаў для кожнай узроставай групы.
На турах вынікі падводзяцца па дыстанцыях, асобна для мужчын і жанчын без уліку ўзроставых групаў. Балы налічваюцца згодна з формулай і
акругляюцца да цэлага:

Бу = Кд × Vу ÷ Vэ
дзе Бу - балы удзельніка,
Кд - каэфіцыент дыстанцыі,
Vу - хуткасць удзельніка, км/гадз,
Vэ - эталонная хуткасць, км/гадз.
Эталонная хуткасць Vэ  разлічваецца для кожнага тура асобна для жанчын і для мужчын. Роўная сярэднему арыфметычнаму для 5-ці найхутчэйшых
удзельнікаў  адпаведнага полу, што прайшлі дыстанцыі Д1, Д2. У выпадку калі пазначаныя дыстанцыі скончылі менш за 10 удзельнікаў, у якасці
эталоннай хуткасці прымаецца хуткасць лепшага ўдзельніка.
Каэфіцыент дыстанцыі Кд прызначаецца рашэннем галоўнага суддзі па выніках аналізу дыстанцый тура з улікам даўжыні і тэхнічнай складанасці
дыстанцый. Значэнне каэфіцыенту дыстанцый  Кд публікуецца ў тэхнічнай інфармацыі для кожнага тура. У выпадку ўвядзення дадатковых дыстанцый
балы за іх будуць налічвацца рашэннем галоўнага суддзі, аб чым будзе паведамленне у тэхнічнай інфармацыі для тура.
Узнагароджанне памятнымі прызамі і падарункамі.

Каманда

  • Галоўны суддзя - Каралёў Яўген;
  • Галоўны сакратар - Карагода Віктар;
  • Суддзi дыстанцый - Логінаў Арцём, Марчук Валеры, Карагода Аркадзь.

Дадатковая інфармацыя

За тыдзень да кожнага этапа будзе абвешчаная тэхнічная інфармацыя гэтага этапа.

Кантактная інфармацыя


No comments:

Post a Comment