Monday, December 10, 2018

Тэхнічная інфармацыя на другі старт BNTUOPEN1819


Тэхнічная інфармацыя на другі старт BNTUOPEN1819
15 снежня 2018 года, “Парк Тышкевічаў”
г. Лагойск

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст
на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 13 снежня 2018 года (чацвер) у 23:59
Мапа і мясцовасць

"Парк Тышкевічаў" - маштаб 1:4000, сячэнне 2.5 метра
Аўтары: Аляксей Лабчэўскі, Дзмітрый Ветошкін
Карэкціроўка: Аляксей Лабчэўскі 2018 год
Мапа герметызавана. ISSOM 2007

Парк Тышкевічаў і гарадская забудова. Розная праходнасць расліннасці ў парку, у асноўным добрая. Рэльеф з перападам вышыні на схіле да 25 м
(ёсць вельмі крутыя схілы). Дарожная сетка развіта добра.

Небяспечныя месцы: Крутыя схілы ў парку, малаінтэнсіўны аўтамабільны рух у гарадской частцы. Катэгарычна забаронена выходзіць на лёд (р. Гайна).

Чырвонай штрыхоўкай заштрыхаваныя вуліцы з інтэнсіўным рухам - забаронены рух у названых месцах.

Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня*
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
5000 м
100
Д2
3700 м
80
Д3
2500 м
60
Д4
1500 м
50

*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца

Планіроўка: Аляксей Лабчэўскі
Інспекцыя: Арцём Логінаў

Прапановы:
1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні.
2) Д4: Прапануецца для пачаткоўцаў і дзяцей.

Легенды

Легенды ўдрукованы ў мапу. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.

Форма адзення

Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.

Рэгістрацыя/Цэнтр спаборніцтваў у Цэнтры дзіцячай Творчасці Лагойскага раёна (г. Лагойск, вул. Камсамольская, 25).

Старт вынасны. 200 метраў ад Цэнтра спаборніцтваў. Счытванне чыпаў пасля фінішу будзе адбывацца ў будынку Цэнтра творчасці.

Размяшчэнне

Пераапрануцца і пакінуць рэчы можна будзе у Цэнтры дзіцячай Творчасці Лагойскага раёна (Цэнтр спаборніцтваў). Туалет у будынку Цэнтра Творчасці.

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 54.205659, 27.842270

Праезд

На грамадскім транспарце: Ад аўтастанцыі "Славінскага" (г. Мінск, вул. Славінскага, 18) аўтобусамі №№ 251, 350, 351, 542,  да аўтастанцыі "Лагойск"
(г. Лагойск, вул. Савецкая, 42), затым пешшу 1200 мертаў (гл. схему) да Цэнтра дзіцячай Творчасці Лагойскага раёна (г. Лагойск, вул. Камсамольская, 25).

Расклад руху наземнага транспарту ўдакладняйце на сайце "Мінсктранс", праз сэрвіс "TicketBus" альбо праз сэрвіс "Яндекс Расписания".

Маршруткі: Ад метро Усход. Заказ Ехаць да прыпынку РДК (Раённы дом культуры).

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 54.205659, 27.842270

D:\Orienteering\Competition\BNTUOPEN\bntuopen1819\2\BO2.jpg

No comments:

Post a Comment