Monday, March 12, 2018

Тэхнічная інфармацыя на пяты старт BNTUOPEN1718 18 сакавіка 2018 года, “Усход”

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта 11:00 – Пачатак старта 13:00 – Закрыццё старта 14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com Заяўка на этап зачыняецца 15 сакавіка 2018 года (чацвер) у 23:59

Мапа і мясцовасць

"Усход" - маштаб 1:5000, сячэнне 2 метра.
Аўтар: Валерый Дзянісаў (2017 г.)
Мапа герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISSOM 2007.

Тыповая забудова жылых мікрараёнаў горада Мінска другой паловы XX - пачатка XXI стагоддзяў з невялікай лесапаркавай і рэкрэацыйнай зонай.


Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
4500 м
30
100
Д2
3850 м
25
80
Д3
3300 м
22
60
Д4
2500 м
15
50

Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў

Рэкамендацыі:
Усе прапанаваныя дыстанцыi падыйдуць як дарослым спартоўцам, так i пачаткоўцам і дзяцям у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д4.

Легенды


Легенды ўдрукованы ў карту. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака


На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.


Форма адзення
Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Размяшчэнне

Пераапрануцца й пакінуць рэчы можна будзе ў судзейскім намёце у раёне фінішу.

Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.933163, 27.641582


Праезд


На грамадскім транспарце:
Ад станцыі метро "Усход" 560 метраў пешшу да  цэнтра спаборніцтваў (гл. схему).



Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.933163, 27.641582


Паркоўка

Як паказана на схеме.



No comments:

Post a Comment