Тэхнічная інфармацыя на пяты старт BNTUOPEN1819
17 сакавіка 2019 года, “Барысаў-Арэна”
Праграма
10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта 
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша
15:00 - Узнагароджванне па суме этапаў
15:00 - Узнагароджванне па суме этапаў
Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com
Заяўка на этап зачыняецца 14 сакавіка 2019 года (чацвер) у 23:59
Мапа і мясцовасць
"Барысаў-Арэна" - маштаб 1:5000, сячэнне 2 метры.
Аўтар: Арцём Логінаў
Мапа падрыхтавана ў 2018 годзе. Карэкціроўка люты 2019.
Мапа герметызавана.
Леса-паркавая зона вакол Барысаў-Арэны. Лес рознай праходнасці, пераважна паркавы. Рэльеф малаперасечаны (перапад вышыні на схіле да 10 м), з вялікай колькасццю мікрааб'ектаў. 
Небяспечныя месцы: Дарогі з малаінтэнсіўным аўтамабільным рухам, слізкія заснежаныя пляцоўкі, стыхійныя звалкі смецця.
Дыстанцыі
| 
Дыстанцыя | 
Даўжыня* | 
Каэфіцыент дыстанцыі | 
| 
Д1 | 
4500 м | 
100 | 
| 
Д2 | 
3800 м | 
80 | 
| 
Д3 | 
3200 м | 
60 | 
| 
Д4 | 
2500 м | 
50 | 
| 
Д5 | 
1500 м | 
40 | 
*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца
Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў
Легенды
Легенды ўдрукованы ў мапу.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.
Форма адзення
Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!
Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 54.191742, 28.477400
Праезд
На грамадскім транспарце з Мінска:
Аўтобус/Маршрутка з прыпынку "Славінскага" альбо "ст.м. Усход" да прыпынку "Вуліца Гагарына" 
Цягнік/Электрычка да станцыі "Пячынскі"
Цягнік/Электрычка да станцыі "Пячынскі"
Паркоўка
 

