Тэхнічная інфармацыя на чацьвёрты старт BNTUOPEN1819
17 лютага 2019 года, “Акадэмія мастацтваў”
Праграма
10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша
Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com
Заяўка на этап зачыняецца 14 лютага 2019 года (чацвер) у 23:59
Мапа і мясцовасць
"Акадэмія мастацтваў" - маштаб 1:4000, сячэнне 2 метры.
Аўтар: Арцём Логінаў
Мапа падрыхтавана ў 2019 годзе.
Мапа герметызавана.
Тэрыторыя Акадэміі мастацтваў, політэхнічнага каледжа, САК "Алімпійскі", СЦ "Фрыстайл" і гарадская забудова ў раёне.
Небяспечныя месцы: Праспект Незалежнасці, вуліца Сурганава, вуліца і завулак Кузьмы Чорнага. Дарогі і дваравыя праезды з малаінтэнсіўным аўтамабільным рухам, шматлікія брамкі і праходы з магчымым сустрэчным ходам, слізкія заснежаныя пляцоўкі.
Увага! Праспект Незалежнасці пераадольваць выключна праз падземныя пешаходныя пераходы!
Некаторыя брамкі і праходы, адзначаныя на карце як магчымыя для руху спартоўцаў, могуць быць прыкрытыя, але не зачыненыя на замок!
Некаторыя брамкі і праходы, адзначаныя на карце як магчымыя для руху спартоўцаў, могуць быць прыкрытыя, але не зачыненыя на замок!
Дыстанцыі
Дыстанцыя
|
Даўжыня*
|
Каэфіцыент дыстанцыі
|
Д1
|
5000 м
|
100
|
Д2
|
4000 м
|
80
|
Д3
|
3000 м
|
60
|
Д4
|
2000 м
|
50
|
*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца
Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў
Легенды
Легенды ўдрукованы ў мапу.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident Air+. Дапускаецца ўдзел са сваімі чыпамі, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы. Арганізатары прапаноўваюць выкарыстоўваць чыпы SPORTident ActiveCard (SIAC), якія можна ўзяць у арэнду. Кошт арэнды 1.5 BYN для дарослых, 0.5 BYN для удзельнікаў маладзейшых за 18 і старэйшых за 60 гадоў.
Форма адзення
Пажадана закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!
Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.
Рэгістрацыя/Цэнтр спаборніцтваў у спартыўным комплексе БНТУ (вул. Багдана Хмяльніцкага, 9).
Старт вынасны (~700м ад цэнтра спаборнiцтваў). Фiнiш таксама вынасны (~600м ад цэнтра
спаборнiцтваў), абсталяваны як звычайны КП, без судзей. Пасля фiнiшу удзельнiкi спакойна вяртаюцца да цэнтра
спаборнiцтваў для зчыткi чыпа. Будзьце уважлiвыя пасля фiнiшу, ваш час ужо спынены, вяртайцеся да цэнтра
спаборнiцтваў акуратна!
спаборнiцтваў), абсталяваны як звычайны КП, без судзей. Пасля фiнiшу удзельнiкi спакойна вяртаюцца да цэнтра
спаборнiцтваў для зчыткi чыпа. Будзьце уважлiвыя пасля фiнiшу, ваш час ужо спынены, вяртайцеся да цэнтра
спаборнiцтваў акуратна!
Размяшчэнне
Пераапрануцца і пакінуць рэчы можна будзе ў спартыўным комплексе БНТУ (вул. Багдана Хмяльніцкага, 9). Туалет у будынку спартыўнага комплекса.
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127
Праезд
На грамадскім транспарце:
Да станцыі метро "Акадэмія навук" затым да старту пешшу 270 метраў.
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.923285, 27.595127
Паркоўка
Самастойна. Мы раім выкарыстоўвацть паркоўкі уздоўж вуліц Дарашэвіча і Б. Хмяльніцкага.
Калі ласка, выкарыстоўвайце грамадскі транспарт. Беражыце навакольнае асяроддзе!
No comments:
Post a Comment