Sunday, January 8, 2017

Тэхнічная інфармацыя на трэці старт BNTU OPEN
14 студзеня 2017 года, “Севастопальскі парк

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 12 студзеня 2017 года (чацвер) у 23:59

Карта і мясцовасць

"Севастопальскі парк" - маштаб 1:4000, сячэнне 2 метра.
Аўтар: Генадзь Трыдзенскі. Карэкціроўка: Арцём Логінаў (2015), частковая карэкціроўка 2017 год.
Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISSOM 2007.


Паўднёва-ўсходняя частка Севастопальскага парку ад вуліцы Кнорына. Парк з вялікай колькасцю мікрааб’ектаў і развітай сеткай дарог.

Небяспечныя месцы

Абледзянелыя зоны ў парку, месцы часовага складавання труб і будаўнічых канструкцый у былым раёне пракладкі цеплавых сетак. На карце пазначаны знакам:

714 Temporary construction or closed area.

Будзьце ўважлівыя і акуратныя!

Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
4600 м
26
99
Д2
3400 м
22
77
Д3
2400 м
16
66
Д4
2000 м
11
44
Д5
1300 м
9
33


Планіроўка - Дзянісаў В.П.

Рэкамендацыі:
1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3
2) Д4-Д5: Рэкамендуецца для пачаткоўцаў і дзяцей

На дыстанцыях Д1-3 прадугледжана праходжанне аднаго пункта некалькі разоў.


Каб кампенсаваць адсутнасць “адкрытай” дыстанцыі open будзе дадаткова надрукавана не больш за тры карты кожнай дыстанцыі. То бок магчымасць рэгістрацыі “на старце” застаецца, але ў межах карт, якія былі надрукаваны дадаткова.


Легенды
Легенды ўдрукованы ў карту. Так сама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі. На дадзеных спаборніцтвах будуць выкарастаны прызмы памера, меньшага за стандартны

Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.

Форма адзення
Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.



Схема







Размяшчэнне
Рэчы можна будзе пакінуць у судзейскім намёце ў раёне фініша.

Каардынаты GPS: 53.938436, 27.631116

Праезд
На грамадскім транспарце:

Да дыспетчарскай станцыі "Славінскага", затым да старту пешшу 120 метраў на Захад.


Паркоўка

Самастойна. Уздоўж вуліцы Вялікая Слепня.

No comments:

Post a Comment