Thursday, December 7, 2017

Увага!

Дыстанцыі Д1, Д2, Д3 спланаваныя з выкарыстаннем дзьвух мапаў. 
Ніжэй падрыхтавалі для вас мнемасхему, якую таксама можна будзе атрымаць пры рэгістрацыі.

Будзьце уважлівыя.

Sunday, December 3, 2017

Тэхнічная інфармацыя на другі старт BNTUOPEN1718 10 снежня 2017 года, “Раддом”

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта 11:00 – Пачатак старта 13:00 – Закрыццё старта 14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com Заяўка на этап зачыняецца 7 снежня 2017 года (чацвер) у 23:59

Мапа і мясцовасць

"Раддом" - маштаб 1:5000, сячэнне 2 метра.
Аўтар: Дзмітрый Давідовіч, мапа падрыхтавана ў 2006 годзе.
Карэкціроўка: Дзмітрый Давідовіч, восень 2017 года.
Мапа герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISSOM 2007.

Лес змешаны, рознай праходнасці. Рэльеф малаперасечаны, з перападам вышыні на схіле да 15м. Прысутнічае вялікая колькасць мікрааб'ектаў. Дарожная сетка развіта добра. 


Дыстанцыі (рэд. 06.12.2017)

Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
4500 м
31
100
Д2
3770 м
26
80
Д3
3270 м
25
70
Д4
2280 м
15
60
Д5
1990 м
15
50

* у удзельнікаў, якія абралі дыстанцыі Д1-Д3 прадугледжана праходжанне дыстанцыі па двух мапах (з пераваротам мапы ў адпаведнай кропке дыстанцыі)
** на дыстанцыях Д1 і Д3 прадугледжана праходжанне аднаго пункта некалькі разоў.

Планіроўка: Арцём Логінаў
Інспекцыя: Валерый Марчук

Рэкамендацыі:
1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3
2) Д4-Д5: Рэкамендуецца для пачаткоўцаў і дзяцей

Легенды


Легенды ўдрукованы ў карту. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака


На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.


Форма адзення

Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Размяшчэнне

Пераапрануцца й пакінуць рэчы можна будзе ў 20ым вучэбным корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (вул. Францыска Скарыны, 25/3).

Каардынаты GPS 20га корпуса БНТУ: 53.930533, 27.668877
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.928101, 27.674145


Праезд


На грамадскім транспарце:
1. Ад станцыі метро "Усход" 350 метраў пешшу да прыпынку "Кірыла Тураўскага", затым аўтобусам №77 да прыпынку "Навуковая" (гл. схему). Расклад руху ўдакладняйце на сйте Мінсктранс (www.minsktrans.by). 
2. Ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" пешшу 900 мертаў (гл. схему).



Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.928101, 27.674145

Паркоўка

Як паказана на схеме.



Паркоўка ўзодўж Навуковай вуліцы каля 20га корпуса БНТУ.