Monday, November 6, 2017

Тэхнічная інфармацыя на першы старт BNTUOPEN1718 12 лістапада 2017 года, “Сокал”

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
11:00 – Пачатак старта
13:00 – Закрыццё старта
14:00 – Закрыццё фініша


Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by
А таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 9 лістапада 2017 года (чацвер) у 23:59


Карта і мясцовасць

"Сокал" - маштаб 1:10000, сячэнне 2,5 метра.
Аўтары: Віктар Кір'янаў, Аляксандр Яфіменка, карта падрыхтавана ў 2014-2015 гадах.
Карэкціроўка: Валерый Марчук, Аркадзь Карагода, Віктар Карагода, Арцём Логінаў, восень 2017 года.
Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISOM 2000.

Лес змешаны рознай праходнасці, пераважна добрай. Рэльеф сярэднеперасечаны, з перападам вышыні на схіле да 30м. Прысутнічае вялікая колькасць траншэй, капаніраў і варонак. Дарожная сетка развіта добра. 


Небяспечныя месцы

Пасля ліпеньскага ўрагану 2016 года ў лесе вялікая колькасць завалаў і бураломных лесасек.
На асобных лесасеках працуе спецыяльная тэхніка “Лясгас”а.
Будзьце ўважлівыя і акуратныя!


Дыстанцыі

Дыстанцыя
Даўжыня*
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
10000 м
22
100
Д2
8000 м
20
80
Д3
6000 м
18
70
Д4
4000 м
14
60
Д5
2000 м
8
50

*прапанаваныя параметры дыстанцый могуць нязначна змяніцца

Планіроўка: Валерый Марчук
Інспекцыя: Арцём Логінаў

Рэкамендацыі:
Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні.
Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3
Д4-Д5: Рэкамендуецца для пачаткоўцаў і дзяцей


Легенды

Легенды ўдрукованы ў карту. Таксама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.
Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.


Форма адзення

Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!


Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Размяшчэнне

Рэчы можна будзе пакінуць ў судзейскім намёце ў раёне фініша.
Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.869900, 27.888683


Праезд


На грамадскім транспарце:
Ад станцыі метро "Магілёўская" аўтобусам №112с да канцавога прыпынку маршруту "Сокал". Расклад руху ўдакладняйце на сйте Мінсктранс (www.minsktrans.by).
Ад станцыі метро "Магілёўская" маршрутным таксі №1312 да канцавога прыпынку маршруту "Сокал".

Ад канцавога прыпынку да старту пешшу 1700 метраў (гл. схему).


Каардынаты GPS цэнтра спаборніцтваў: 53.869900, 27.888683


Паркоўка

Як паказана на схеме.


Паркоўка ўзодўж вуліцы. ВЫКЛЮЧНА па ПРАВАМУ боку (далей ад лесу).