Thursday, March 16, 2017

Шаноўнае спадарства!
Мы усіх узнагародзім!
Мы зробім гэта на Брэсцкай пралесцы - 2017.
І потым будзем "паляваць" на тых, хто не трапіў у нашыя шчодрыя рукі ў Брэсце!

прыблізна вось так

Saturday, March 11, 2017

Тэхнічная інфармацыя на пяты старт BNTU OPEN 18 сакавіка 2017 года, Барысаў - Райбальніца

Праграма
11:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта
12:00 – Пачатак старта
14:00 – Закрыццё старта
15:00 – Закрыццё фініша


Заяўка
Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 16 сакавіка 2017 года (чацвер) у 23:59


Карта і мясцовасць
Барысаў - Райбальніца – маштаб 1:10000, сячэнне 5 метраў.
Аўтар: Аляксандр Ефіменка. Карта падрыхтавана ў 2014 годзе.
Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISOM 2000.

Лес рознай праходнасці, пераважна сярэдняй, моцнаперасечаны з перападам вышыні на схіле да 30 м, з вялікай колькасцю мікрааб’ектаў.


Небяспечныя месцы
Стыхійныя сметнікі, зараснікі ажын і малін, крутыя схілы. Траса Р63 Барысаў – Зембін, якая падзяляе карту на дзве часткі (паўднёвую і паўночную). УВАГА! Перасячэнне трасы ВЫКЛЮЧНА праз тунэль.
Будзьце ўважлівыя і акуратныя!


Дыстанцыі



Дыстанцыя
Даўжыня
Колькасць КП
Каэфіцыент дыстанцыі
Д1
6000 м
26
149
Д2
4400 м
17
129
Д3
3600 м
17
99
Д4
2800 м
12
79
Д5
1400 м
6
59

Планіроўка – Логінаў Арцём


Рэкамендацыі:
1) Д1-Д3: Падыдзе ўсім дарослым спартоўцам, у залежнасці ад упадабанай даўжыні. Маюць тэндэнцыю да спрашчэння ад Д1 да Д3
2) Д4-Д5: Рэкамендуецца для пачаткоўцаў і дзяцей


На дыстанцыях Д1, Д2 прадугледжана праходжанне аднаго пункта некалькі разоў.


Каб кампенсаваць адсутнасць “адкрытай” дыстанцыі open будзе дадаткова надрукавана не больш за тры карты кожнай дыстанцыі. То бок магчымасць рэгістрацыі “на старце” застаецца, але ў межах карт, якія былі надрукаваны дадаткова.


Легенды
Легенды ўдрукованы ў карту. Так сама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.


Форма адзення
Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!


Парадак старту
Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 2 гадзіны.


Схема


D:\Orienteering\bntuopen1617\5. Rajbalnica (Barysau)\SHema\s.jpg


Размяшчэнне


Рэчы можна будзе пакінуць ў судзейскім намёце ў раёне фініша.
Каардынаты GPS: 54.267017, 28.490461


Праезд
На цягніку/электрычцы ці аўтобусе/маршрутцы да Барысава. Далей на грамадскім транспарце:
З чыгуначнага вакзала: аўтобусам (№1, 11а, 12, 12а), маршруткай (1, 12) да прыпынку “санаторый “Бярэзіна”
З аўтобуснага вакзала: аўтобусам (№9а, 11а, 12, 12а, 14), маршруткай (9а, 12)  да прыпынку “санаторый “Бярэзіна”


Удакладняйце расклад руху і схемы маршрутаў тут: http://barysaw-bus.info/


Паркоўка


Як паказана на схеме.


Каардынаты GPS:
№1 54.270273, 28.494294
№2 54.269433, 28.495227
№3 54.269318, 28.495091